четверг, 23 февраля 2012 г.

Міжнароднаму дню роднай мовы прысвячаецца...

21 лютага сусветная супольнасць адзначае Міжнародны дзень роднай мовы - свята, якое адзначаецца з мэтай абароны моўнай і культурнай разнастайнасці, заахвочвання шматмоўнай адукацыі, а таксама спрыяння ўсведамленню моўных і культурных традыцый, якія грунтуюцца на ўзаемапаразуменні, талерантнасці і дыялогу. Міжнародны дзень роднай мовы быў заснаваны рашэннем 30‑й сесіі Генеральнай канфэрэнцыі ЮНЭСКА ў лістападзе 1999 г. і адзначаецца з 2000 г. 
Мерапрыемствы з нагоды Міжнароднага дня роднай мовы прайшлі і на базе секцый клуба ЮНЕСКА "Наш час". 
Так, члены Торфазаводскай школьнай секцыі раніцай 21 лютага запрашалі дзяцей і дарослых прыняць удзел у акцыі «Размаўляй са мной па-беларуску!» Гэтая прапанова спадабалася і ўвесь дзень школьнікі і настаўнікі гаварылі і чулі ў адказ прыгожую мову нашых продкаў. "Юнескаўцы" запрашалі ўсіх жадаючых запісаць на дошцы самыя спеўныя, ласкавыя, на іх позірк, беларускія словы… Удзельнікі акцыі запоўнілі усю дошку словамі роднай мовы. А некаторыя з дарослых прызналіся, што шмат слоў для іх былі невядомыя і цікавыя.
Па ініцыятыве Красненскай секцыі клуба ЮНЕСКА "Наш час" у школе была арганізавана  "Бітва за роднае слова". Удзел у свяце прыняла мясцовая паэтка Галіна Гузянкова.. А вучні школы прадэманстравалі сваё веданне роднай мовы. 
Члены Галавінскай школьнай секцыі у гэтыя дні аб'явілі агульнашкольную акцыю "Размаўляем па-беларуску!". Пад час правядзення акцыі члены секцыі старанна сачылі, каб і вучні, і настаўнікі размаўлялі ў гэты дзень па-беларуску. Таксама была праведзена забаўляльная акцыя "Дзіўная родная мова", падчас правядзення якой прапаноўвалася перакласці на беларускую мову радкі з рускамоўных вершаў і песень. А завяршыў мерапрыемствы да Дня роднай мовы інтэлектуальны турнір "Ведай нашых", падчас якога школьнікі дэманстравалі свае веды з гісторыі і культуры Беларусі.
...Пяшчо-о-ота, мі-і-іласць, натхне-е-енне... Паводле даследаванняў ЮНЕСКА, беларуская мова з’яўляецца самай мілагучнай пасля італьянскай.
“Якая цудоўная родная мова!” – гэтыя словы не раз гучалі на працягу дня роднай мовы. Такім чынам, арганізатары і, спадзяемся, ўдзельнікі акцыі яшчэ раз пераканаліся ў тым, што самая мілагучная, багатая, жывая, песенная і старажытная беларуская мова заслугоўвае таго, каб яе любілі і на ёй гаварылі.

Прэс-цэнтр клуба

Комментариев нет:

Отправить комментарий