Міжнародны дзень роднай мовы, які адзначаецца з 2000 г. штогод 21 лютага, мае на мэце заахвочванне моўнай разнастайнасці і шматмоўнай адукацыі, а таксама спрыянне ўсведамленню моўных і культурных традыцый, якія грунтуюцца на ўзаемаразуменні, цярпімасці і дыялогу. Гэтае свята было ўстаноўлена рашэннем 30‑й сесіі Генеральнай канферэнцыі ЮНЕСКА ў лістападзе 1999 г. Генеральная Асамблея ААН падтрымала рашэнне пра абвяшчэнне Міжнароднага дня роднай мовы і заклікала дзяржаваў-членаў ААН і Сакратарыят ААН садзейнічаць абароне і захаванню ўсіх моў народаў свету.
Мерапрыемствы з нагоды Міжнароднага дня роднай мовы прайшлі ў секцыях клуба ЮНЕСКА "Наш час". Сябры клуба пазнаёміліся з Пасланнем Генеральнага дырэктара ЮНЕСКА І. Бокавай, а таксама арганізавалі інтэрактыўныя акцыі, закліканыя ўзмацніць цікавасць моладзі да пытання захавання роднай мовы. Удзельнікі Урыцкай секцыі клуба ЮНЕСКА "Наш час" арганізавалі адмысловую акцыю ў дзень роднай мовы - па школе былі размешчаны плакаты з выказваннямі аб роднай мове, а таксама раздавалі настаўнікам і вучням лістоўкі з надпісам "Мова родная - мова модная. Калі ласка, размаўляй са мной па-беларуску".
Прэс-цэнтр клуба
Комментариев нет:
Отправить комментарий