Прадстаўнік клуба ЮНЕСКА "Наш час", куратар Урыцкай секцыі клуба Лілія Курзіна прымае ўдзел у Нацыянальным трэнінгавым курсе па адукацыі ў галіне правоў чалавека.
Курс праходзіць ў Мінскай вобласці на базе Слуцкага цэнтру турызму з 1 па 6 сакавіка 2014 года. Трэнінгавы курс рэалізуецца ў межах падпраграмы «Акадэмія клубаў ЮНЕСКА» праграмы «Нефармальная адукацыя» Рэспубліканскага грамадскага аб'яданння «Беларуская Асацыяцыя клубаў ЮНЕСКА» за кошт сродкаў Савета Еўропы.
Трэнінгавы курс падтрыманы Маладзёжным Дэпартаментам Савета Еўропы ў межах праграмы Нацыянальных навучальных курсаў па адукацыі ў галіне правоў чалавека. Праект зарэгістраваны Дэпартаментам гуманітарнай дзейнасці Ўпраўлення справамі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь.
Трэнінгавы курс праводзіцца пры падтрымцы Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь у супрацоўніцтве з Мінскім абласным выканаўчым камітэтам і Слуцкім раённым выканаўчым камітэтам.
Да ўдзелу ў трэнігавым курсе запрошаны 30 беларускіх спецыялістаў, якія працуюць ці плануюць працаваць з тэмай “адукацыя ў галіне правоў чалавека” ў фармальнай і нефармальнай адукацыйнай сферы. Змест навучальнага курса будзе базавацца на метадычным дапаможніку Савета Еўропы ў галіне адукацыі па правах чалавека з удзелам моладзі “Компас”. Удзельнікі атрымаюць магчымасць папрацаваць з беларускамоўным выданнем “Компаса”.
Мэта курса: павысіць кваліфікацыю беларускіх адукатараў у сферы адукацыі па правах чалавека.
Падрабязней: http://belau.info/stat_i/317.html
Комментариев нет:
Отправить комментарий