Ці працуе адукацыя дарослых? Якая карысць ад яе? –
менавіта гэтыя і шэраг іншых пытанняў гучалі падчас прэзентацыі еўрапейскай
прэміі Грундтвіг, якая адбылася 13 лютага 2015 г. у Мінскім міжнародным
адукацыйным цэнтры імя Й.Рау. Аб сваім удзеле ў прэзентацыі нам распавёў
Уладзімір Александронец, куратар Гомельскага
раённага клуба ЮНЕСКА “Наш час”.


Удзельнікаў
прэзентацыі віталі прадстаўнік Пасольства Германіі Аніка Шэфер, каардынатар рэгіёна Беларусь–Украіна–Малдова Інстытута
міжнароднага супрацоўніцтва Нямецкай асацыяцыі народных універсітэтаў Беціна Бранд.
Значнай
часткай мерапрыемства стала таксама прэзентацыя праекта “Выганашчанская
фартэцыя” (рэалізаванага на тэрыторыі Івацэвіцкага раёна Брэсцкай вобласці),
які быў удастоены прэміі Грундтвіг 2014. Конкурс праектаў Грундтвіг у 2014
годзе быў накіраваны на ўкараненне ідэі аб тым, што пры дапамозе стварэння
магчымасцей для пазнання адзін аднаго і дыялогу, адукацыя дарослых можа
прасоўваць ідэю міру і адзінства ў Еўропе.
Літаральна
праз некалькі дзён, 18 лютага 2015 г., тэма адукацыі дарослых была працягнута Гомельскім раённым клубам ЮНЕСКА “Наш час”.
На сустрэчы клуба, якая адбылася ў Гомельскім раённым Доме культуры, была
прэзентавана новая праграма клуба “Адукацыя
праз усё жыццё”. Мэтай новай праграмы клуба ЮНЕСКА “Наш час” з’яўляецца
прапаганда ідэі адукацыі і развіцця на працягу ўсяго жыцця. Сябры клуба ставяць
перад сабой задачы фарміравання ўстойлівых ведаў і каштоўнасных установак аб
адукацыі як універсальным праве чалавека, правядзення цыклу навучальных
заняткаў аб падыходах да адукацыі на працягу ўсяго жыцця, фарміравання асабістых
і прафесійных кампетэнцый, прасоўвання ідэі бесперапыннай адукацыі на працягу
ўсяго жыцця.
Комментариев нет:
Отправить комментарий