Напярэдадні Міжнароднага дня
роднай мовы, які адзначаўся 21 лютага, сябры Гомельскага раённага клуба ЮНЕСКА
“Наш час” абвясцілі аб старце інтэрнет-акцыі “Беларуская – самая мая!”.
Міжнародны дзень роднай мовы, які сёлета святкаваўся ўжо ў пятнаццаты раз,
быў абвешчаны Генеральнай канферэнцыяй ЮНЕСКА ў лістападзе 1999 года для
садзейнічання моўнай і культурнай разнастайнасці і шматмоўю.
Гэтая дата была выбрана як напамін аб падзеях 21 лютага 1952 года, калі ў
Бангладэшы ад куль паліцэйскіх загінулі студэнты – удзельнікі дэманстрацыі ў
абарону сваёй роднай мовы бенгалі, якую яны патрабавалі прызнаць адной з
дзяржаўных моў краіны.
Мова з’яўляецца найбольш моцным інструментам захавання і развіцця нашай
культурнай спадчыны ў яго матэрыяльных і нематэрыяльных формах. Кожная
дзейнасць па садзейнічанні распаўсюджанню роднай мовы дапаможа не толькі
лінгвістычнай разнастайнасці і шматмоўю, але і больш поўнаму разуменню моўных і
культурных традыцый ва ўсім свеце, а таксама салідарнасці на аснове разумення,
талерантнасці і дыялогу.
Тэма Дня 2015 года была абрана наступная – “Інклюзіўная адукацыя праз і пры
дапамозе мовы. Мовы – гэта важна”.
Сутнасць акцыі раённага клуба ЮНЕСКА “Наш час” заключалася ў тым, што кожны
яе ўдзельнік напярэдадні Дня роднай мовы даслаў не менш, чым 5 сябрам і знаёмым
у сацыяльных сетках паштоўку-віншаванне з Міжнародным днём роднай мовы.
Сваю цікавасць да акцыі праявілі звыш 150 удзельнікаў – карыстальнікаў
сацыяльнымі сеткамі “Вконтакте”, “Одноклассники” і Facebook.
Комментариев нет:
Отправить комментарий